Псалтирь, глава 146

Пс 146Алілуя.Хвалеце Госпада, бо гэта добра - сьпяваць Богу нашаму, бо гэта соладка - Яму належыць хвала.Гасподзь будуе Ерусалім, зьбірае выгнанцаў Ізраіля.Ён ацаляе зьнявечаных сэрцам, і лекуе скрухі іхнія.Вылічвае колькасьць зорак; усіх іх называе імёнамі іхнімі.Вялікі Гасподзь наш і вялікая моц Ягоная, і розум Ягоны нявымерны.Пакорлівых узвышае Гасподзь, а бязбожных прыгінае да зямлі.Сьпявайце па чарзе славаслоўе Госпаду; грайце Богу нашаму на арфе.Ён засьцілае неба хмарамі, рыхтуе зямлі дождж, росьціць на горах траву;дае быдлу пашу ягоную і крумкача птушанятам, што клічуць Яго.Не на сілу каня глядзіць ён, ня хуткасьці ног чалавечых дабраволіць;дабраволіць Гасподзь тым, хто баіцца Яго, хто спадзяецца на ласку Ягоную.