Псалтыр, глава 147

Пс 147 Алілуя. Хвалі, Ерусаліме, Госпада; хвалі, Сіёне, Бога твайго, бо Ён мацуе завалы ў брамах тваіх, дабраслаўляе сыноў тваіх сярод неба; сьцьвярджае ў межах тваіх спакой; тлушчам пшаніцы корміць цябе, пасылае слова Сваё на зямлю; хутка цячэ слова Ягонае, дае сьнег, як хвалю; сыпле іней, як попел; кідае град Свой кавалкамі; перад марозам Ягоным хто выстаіць? Пашле слова Сваё, і ўсё растае; падзьме ветрам Сваім, і пацякуць воды. Ён абвясьціў слова Сваё Якаву, пастановы Свае і суды Свае Ізраілю. Не зрабіў Ён таго ніякаму іншаму народу, і судоў Ягоных яны ня ведаюць. Алілуя.