Псалтыр, глава 147

Пс 147Алілуя.Хвалі, Ерусаліме, Госпада; хвалі, Сіёне, Бога твайго,бо Ён мацуе завалы ў брамах тваіх, дабраслаўляе сыноў тваіх сярод неба;сьцьвярджае ў межах тваіх спакой; тлушчам пшаніцы корміць цябе,пасылае слова Сваё на зямлю; хутка цячэ слова Ягонае,дае сьнег, як хвалю; сыпле іней, як попел;кідае град Свой кавалкамі; перад марозам Ягоным хто выстаіць?Пашле слова Сваё, і ўсё растае; падзьме ветрам Сваім, і пацякуць воды.Ён абвясьціў слова Сваё Якаву, пастановы Свае і суды Свае Ізраілю.Не зрабіў Ён таго ніякаму іншаму народу, і судоў Ягоных яны ня ведаюць. Алілуя.