Псалтирь, глава 148

Пс 148Алілуя.Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго ў вышынях.Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя, хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя.Хвалеце Яго, сонца і месяц, хавалеце Яго, усе зоркі сьвету.Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў і воды, якія вышэй за неба.Хай хваляць імя Госпада, бо Ён сказаў - і сталася, Ён загадаў, і стварылася,паставіў іх на векі вечныя; даў наказ, які не праміне.Хвалеце Госпада зь зямлі, вялікія рыбы і ўсе прадоньні,вагонь і град, сьнег і туман, буйны вецер, які напаўняе слова Ягонае,горы і ўсе пагоркі, дрэвы плодныя і ўсе кедры,зьвяры і ўсякае быдла, паўзуны і птушкі крылатыя,цары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямныя,хлопцы і дзяўчаты, старцы і падлеткіхай хваляць імя Госпада; бо толькі Ягонае імя высока ўзьнесена, слава Ягоная на зямлі і на нябёсах.Ён падняў рог народу Свайго, славу ўсіх сьвятых Сваіх, сыноў Ізраілевых, народу, блізкага Яму. Алілуя.