Псалтирь, глава 15

Пс 15Залатая песьня Давідава.Барані мяне, Божа; бо я на Цябе спадзяюся.Я сказаў Госпаду: Ты Гасподзь мой; даброты мае Табе не патрэбныя.Да сьвятых на зямлі і да дзівосных Тваіх - да іх уся зычлівасьць мая.Хай памножацца смуткі ў тых, што цякуць да бога чужога; я ня вылью крывавых ахвяраў іхніх, і не спамяну іх імёнаў вуснамі маімі.Гасподзь - частка спадчыны маёй і чары маёй. Ты трымаеш долю маю.Межы мае прайшлі па цудоўных мясьцінах, і спадчына мая мне прыемная.Дабраслаўлю Госпада, Які навучыў мяне; нават і ноччу ўшчувае мяне нутрына мая.Заўсёды перад сабою я Госпада бачыў, бо Ён праваруч мяне; не пахіснуся.Таму ўзрадавалася сэрца маё; і ўзьвесяліўся мой язык; нават і цела маё супакоіцца ў спадзяваньні;бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць тленьне.Ты пакажаш мне шлях жыцьцёвы: паўната радасьці прад абліччам Тваім, шчасьце ў правіцы Тваёй навечна.