Псалтирь, глава 3

Пс 3Псальма Давіда, калі ён уцякаў ад Авэсалома, сына свайго.Госпадзе! - як пабольшала ворагаў маіх! як многа іх на мяне паўстае!Шмат каторыя кажуць душы маёй: «Няма яму ў Богу ратунку!»Але Ты, Госпадзе, - шчыт перада мною, слава мая, і Ты ўзносіш маю галаву.Сваім голасам клічу да Госпада, - і Ён чуе мяне са сьвятое гары Свае.Кладуся я, сплю і ўстаю, бо Гасподзь абараняе мяне.І не збаюся я процьмы людзей, што адусюль аблажылі мяне.Паўстань, Госпадзе! ацалі мяне, Божа мой! бо Ты б'еш маіх ворагаў па шчацэ, зубы грэшнікам крышыш.Ратунак у Госпадзе. Над народам Тваім дабраслаўленьне Тваё.