Псалтирь, глава 32

Пс 32Псальма Давідава.Радуйцеся, праведнікі, у Госпадзе: шчырым прыстоіць хваліць!Услаўляйце Госпада арфамі, сьпявайце Яму на дзесяціструннай псалтыры;новую песьню сьпявайце Яму; зладжана пойце Яму, з ускліцаньнем,бо слова Гасподняе - шчырае, і ўсе дзеі Ягоныя правільныя.Ён любіць праўду і суд; Гасподняю міласьцю зямля поўніцца.Словам Госпада створаны нябёсы, і духам вуснаў Ягоных - усе сілы нябесныя.Ён сабраў, быццам груды, марскія воды; бездані склаў у каморах.Хай баіцца Госпада ўся зямля; хай трымціць прад Ім усё жывое на сьвеце,бо сказаў Ён - і сталася; Ён загадаў - і зьявілася.Гасподзь разбурае рады язычнікаў; зьнішчае намыслы народаў.А рада Гасподняя вечна стаяцьме; задумы сэрца Ягонага - з роду ў род.Дабрашчасны народ, у якога Гасподзь ёсьць Бог, - племя, якое Ён выбраў у спадчыну Сабе.Гасподзь паглядае зь нябёсаў, бачыць усіх сыноў чалавечых;з трона Свайго Ён пазірае на ўсіх, што жывуць на зямлі:Ён стварыў сэрцы ўсіх іх, і ўважае ўсім іхнім дзеям.Цар не ўратуецца мноствам войска; не ўбароніць волата вялікая сіла.Ненадзейны конь для ратаваньня, ня вызваліць сілай вялікай сваёю.Вось, вока Гасподняе над тымі, хто баіцца Яго, і хто спадзяецца на літасьць Ягоную,што Ён душу іхнюю ўратуе ад сьмерці і ў час галодны накорміць іх.Душа наша мае надзею на Госпада: Ён дапамога наша;Ім радуецца сэрца наша, бо на сьвятое імя Ягонае мы спадзяваліся.Хай будзе ласка Твая, Госпадзе, з намі, мы так на Цябе надзею ўскладаем.