Псалтирь, глава 33

Пс 33Псальма Давіда, калі ён удаваў зь сябе вар'ята перад Авімэлэхам і быў ад яго выгнаны, і пайшоў.Дабраслаўляю Госпада ва ўсякую пору; хвала Яму няспынная ў вуснах маіх.Госпадам будзе хваліцца душа мая; пачуюць пакорныя і ўзьвяселяцца.Вялічайце Госпада са мною, і ўзносьма імя Ягонае разам.Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне і ад усякіх небясьпекаў маіх вызваліў мяне.Хто прыглядваўся да Яго, тыя прасьвятліліся, і твары іхнія ня зьведаюць сораму.Вось убогі паклікаў, - і Гасподзь пачуў і ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў.Гасподні анёл паўстае вакол тых, хто баіцца Яго, - і іх вызваляе.Паспытайце і ўбачыце, які добры Гасподзь! Дабрашчасны той чалавек, што на яго спадзяецца!Бойцеся Госпада, усе сьвятыя Ягоныя; бо ня маюць нястачы тыя, што баяцца Яго.Ільвяняты церпяць нягоды і голад, а богашукальнікі ня церпяць нястачы ні ў якім дабры.Прыйдзеце, дзеці, паслухайце мяне: страху Гасподняму вас навучу.Ці хоча чалавек жыць і ці любіць дабрадзенства, каб бачыць дабро?Трымай язык свой ад злога і вусны свае ад падступных словаў.Ухіляйся ад ліха і рабі дабро; шукай міру і йдзі за ім.Вочы Гасподнія - на праведных, і вушы Ягоныя - на скаргу іхнюю.А аблічча Гасподняе - супроць тых, што робяць ліхое, каб зьвесьці зь зямлі памяць пра іх.Клічуць, і Гасподзь чуе, і ад усіх уціскаў іх вызваляе.Блізкі Гасподзь да тых, у каго зламанае сэрца, і пакорлівых духам - уратуе.Многа турботаў у праведніка, і ад усіх іх Гасподзь вызваляе.Ён хавае ўсе косткі ягоныя; і ніводная не паламаецца!Зло заб'е грэшніка, і ненавісьнікі праведнасьці загінуць.Гасподзь вызваліць душу рабоў Сваіх, і не загіне ніхто, хто на Яго спадзяецца.