Псалтирь, глава 35

Пс 35Кіроўцу хору. Раба Гасподняга Давіда.Грэшнасьць бязбожніка гаворыць у сэрцы маім: няма страху Божага перад вачыма ягонымі,бо ягоныя вочы лісьлівяць яму, быццам шукаюць віну, каб зьненавідзець яе;словы з вуснаў ягоных - няпраўда і хітрына; ня хоча ён быць мудрым, каб рабіць дабро.Несправядлівасьць намышляе ён на пасьцелі сваёй, на благі становіцца шлях, ня грэбуе злом.Госпадзе! ласка Твая да нябёсаў, праўда Твая пад хмары!Праўда Твая - як горы Божыя, і суды Твае - бездань вялікая! Людзей і быдла захоўваеш Ты, Госпадзе!Якая каштоўная ласка Твая, Божа! Сынам чалавечым у цені крылаў Тваіх спакойна;наядаюцца сытасьцю дома Твайго, і з плыні слодычаў Тваіх Ты выпойваеш іх,бо ў Табе крыніца жыцьця; у сьвятле Тваім мы бачым сьвятло.Пашыры ласку Тваю на тых, што Цябе ведаюць, і праўду Тваю на людзей, шчырых сэрцам,хай не наступіць на мяне нага гардзеі, і рука грэшніка хай не прагоніць мяне.Там упалі беззаконьнікі, скінутыя, і ня могуць устаць.