Кніга Псальмаў, псальм 45

Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. На музычным інструмэньце Аламот. Песьня.

Бог нам прыстанішча і сіла, хуткі памочнік у нягодах.

Таму не ўбаімся, хоць бы зямля здрыганулася і горы рушыліся б у сэрцы мораў.

Хай шумяць, уздымаюцца воды іх, трасуцца горы ад хваляваньня іх.

Рачныя патокі весяляць горад Божы, сьвятое жытло Ўсявышняга.

Бог сярод яго; ён не пахісьнецца: Бог дапаможа яму з самае раніцы.

Зашумелі народы; пахіснуліся царствы: а Ён голас падаў Свой, і растала зямля.

Гасподзь сілы з намі, Бог Якава заступнік наш.

Прыйдзеце і пабачце дзеі Гасподнія, - якія ўчыніў Ён на зямлі спусташэньні:

спыняючы войны да краю зямлі, зламаў лук і струшчыў дзіду, калясьніцы спаліў вагнём.

Спынецеся і ўведайце, што Я - Бог: буду праслаўлены сярод народаў, праслаўлены на зямлі.

Гасподзь сілы з намі, заступнік наш Бог Якава.