Псалтирь, глава 45

Пс 45Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. На музычным інструмэньце Аламот. Песьня.Бог нам прыстанішча і сіла, хуткі памочнік у нягодах.Таму не ўбаімся, хоць бы зямля здрыганулася і горы рушыліся б у сэрцы мораў.Хай шумяць, уздымаюцца воды іх, трасуцца горы ад хваляваньня іх.Рачныя патокі весяляць горад Божы, сьвятое жытло Ўсявышняга.Бог сярод яго; ён не пахісьнецца: Бог дапаможа яму з самае раніцы.Зашумелі народы; пахіснуліся царствы: а Ён голас падаў Свой, і растала зямля.Гасподзь сілы з намі, Бог Якава заступнік наш.Прыйдзеце і пабачце дзеі Гасподнія, - якія ўчыніў Ён на зямлі спусташэньні:спыняючы войны да краю зямлі, зламаў лук і струшчыў дзіду, калясьніцы спаліў вагнём.Спынецеся і ўведайце, што Я - Бог: буду праслаўлены сярод народаў, праслаўлены на зямлі.Гасподзь сілы з намі, заступнік наш Бог Якава.