Псалтирь, глава 46

Пс 46Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых Псальма.Пляскайце ў далоні, усе народы, клікніце Богу голасам радасьці;бо Гасподзь Усявышні грозны, - вялікі Цар над усёю зямлёю;скарыў нам народы і плямёны пад ногі нашыя;выбраў нам спадчыну нашу, красу Якава, якога палюбіў.Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя.Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце; сьпявайце цару нашаму, сьпявайце;бо Бог - Цар усёй зямлі; сьпявайце ўсе разумна.Бог зацараваў над народамі, Бог сеў на сьвятым троне Сваім;сабраліся валадары народаў да народу Бога Абрагамавага; бо шчыты зямлі - Божыя; Ён узьнесены над намі.