Псалтыр, глава 49

Пс 49Псальма Асафава.Бог над багамі, Гасподзь, прамовіў, і заклікае зямлю, ад усходу сонца да захаду.Зь Сіёна, які ёсьць карона красы, зьяўляецца Бог,ідзе Бог наш - і не маўчыць: перад ім вагонь пажыральны, а вакол Яго моцная бура.Ён заклікае нябёсы згары, і зямлю - народ Свой судзіць:«зьбярэце Мне пабожных Маіх, што пры ахвяры склалі са мной запавет».І абвесьцяць нябёсы праўду Ягоную; бо судзьдзя гэты - Бог.Слухай, народзе Мой, буду Я прамаўляць, Ізраіле! буду Я сьведчыць супроць цябе: Я - Бог, твой Бог.Не за ахвяры твае Я дакарацьму цябе; цэласпаленьні твае заўжды прада Мною,не вазьму цяляці з дома твайго, ні казлоў з кашараў тваіх;бо Мае ўсе зьвяры ў лесе, і быдла на тысячы гор,ведаю ўсё птаства ў гарах і зьвер польны прада Мною.Калі б Я быў галодны, дык не сказаў бы табе; бо Мой сусьвет і ўсё, што яго напаўняе.Ці ем Я валовае мяса, і ці п'ю Я казьліную кроў?Прынясі Богу ў ахвяру падзяку, і выконвай твае абяцаньні Ўсявышняму,і пакліч Мяне ў дзень смутку; Я ўратую цябе, і ты ўславіш Мяне.А грэшніку кажа Бог: чаго прапаведуеш ты ўстанаўленьні Мае і бярэш Мой запавет у вусны твае,а сам ненавідзіш Маё настаўленьне, і словы Мае за сябе адкідаеш?Калі бачыш ты злодзея, лагодзішся зь ім, і зь пералюбцамі стасункуешся,вусны твае пускаеш на слова ліхое і язык твой хітрыну пляце;сядзіш і на брата твайго намаўляеш, на сына маці тваёй паклёпы пускаеш;ты гэта рабіў, і Я маўчаў; ты падумаў, што Я такі самы, як ты. Выкрыю цябе, і пакажу вачам тваім грахі твае.Зразумейце гэта вы, хто забывае Бога, каб Я не забраў вас, бо ня будзе каму ратаваць.Хто ў ахвяру падзяку прыносіць, той шануе Мяне, і хто на дарогі свае зважае, таму пакажу Я Божы ратунак!