Псалтыр, глава 5

Пс 5Кіроўцу хору. На духавых. Псальма Давідава.Пачуй, Госпадзе, словы мае, зразумей мае помыслы.Дай увагі енку скаргі маёй, Цару мой і мой Божа! Я малюся Табе.Госпадзе! раніцай голас пачуй мой, - раніцай стану прад Табою і буду чакаць.Бо Ты, Божа, беззаконьняў ня любіш; ліхадзей пры Табе не аселіцца;бязбожнікі прад вачыма Тваімі ня выстаяць: Ты ненавідзіш усіх ліхадзеяў.Ты загубіш усіх ашуканцаў; крыважэрцамі і падступнымі Гасподзь пагарджае.А я, зь вялікай ласкі Тваёй, увайду ў харомы Твае, пакланюся храму сьвятому твайму богабаязна.Госпадзе! вядзі мяне па дарозе ў праўдзе Тваёй, на супастатаў маіх; спрастуй перада мною дарогу Тваю.Бо ў іх вуснах праўды няма: сэрца іхняе - згубнасьць, горла іхняе - дамавіна адчыненая, лісьлівяць яны языком сваім.Асудзі іх, Божа! Няхай прападуць ад намыслаў сваіх; за ліхадзействы вялікія адкінь іх, бо яны ўзбунтаваліся на Цябе.А ўсе, хто на Цябе спадзяецца, будуць радавацца вечна; і Ты будзеш іх асланяць; і будуць хваліцца Табою тыя, хто любіць імя Тваё.Дабраслаўляеш Ты, Госпадзе, праведніка; упадабаньнем, нібы шчытом, ахінаеш яго.