Псалтирь, глава 50

Пс 50Кіроўцу хору. Псальма Давідава,калі да яго прыходзіў прарок Натан пасьля таго, як Давід увайшоў да Вірсавіі.Зьлітуйся, Божа, зь мяне ў вялікай ласцы Тваёй, і ў мностве шчадротаў Тваіх загладзь беззаконьні мае!Адмый мяне шматкроць ад беззаконьня майго, і ад грэху майго ачысьці мяне:бо беззаконьне маё я ўсьведамляю, і грэх мой заўсёды перада мною.Табе, Табе аднаму я зграшыў і прад вачыма Тваімі благое ўчыніў: таму справядлівы Ты будзеш у прысудзе Тваім, і чысты ў судзе Тваім.Вось, я ў беззаконьні зачаты, і ў грэху маці мая нарадзіла мяне.Вось, палюбіў Ты праўду ў сэрцы і ўліў у мяне тайную мудрасьць.Акрапі мяне ісопам, і ачышчуся: абмый мяне, і бялей за сьнег адбялюся.Дай мне ўцеху пачуць і радасьць, і ўзрадуюцца косьці, Табою паламаныя.Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і загладзь усе беззаконьні мае.Чыстае сэрца ўмацуй ува мне, Божа, і дух справядлівы аднаві ўва мне.Не адкінь мяне ад аблічча Твайго і Духа Твайго Сьвятога не адбірай у мяне.Вярні мне радасьць збавеньня Твайго, і Духам Уладным мяне падтрымай.Я навучу беззаконцаў дарогам Тваім, і бязбожныя да Цябе навернуцца.Вызваль мяне ад крывавасьці, Божа, Божа ратунку майго; і язык мой уславіць праўду Тваю.Госпадзе! адкрый вусны мае, і вусны мае прагалосяць славу Табе:бо калі б ахвяры Ты пажадаў, я даў бы яе; цэласпаленьне Табе не падабаецца.Ахвяра Богу - дух упакораны; сэрца ўпакоранае і зьміранае Бог ня зьнішчае.Ушчасьліві, Госпадзе, добрай воляй Тваёю Сіён, і хай паўстануць муры Ерусалімскія.Тады ўпадабаеш Ты ахвяру праўды, прынашэньні і цэласпаленьні; тады пакладуць на алтар Твой цялят.