Псалтирь, глава 53

Пс 53Кіроўцу хору. На струнных. Вучэньне Давідава,калі прыйшлі Зіфэі і сказалі Саўлу: «ці ня ў вас хаваецца Давід?»Божа! імем Тваім уратуй мяне, і сілаю Тваёю судзі мяне.Божа! пачуй малітву маю; уваж словам вуснаў маіх,бо на мяне чужыя паўсталі, і дужыя шукаюць душы мае; яны ня маюць Бога перад сабою.Вось, Бог мой памочнік; Гасподзь мацуе душу маю.Ён за зло ворагаў маіх пакарае; ісьцінай Тваёю зьнішчыць іх.Я рупліва ахвяру Табе прынясу, праслаўлю імя Тваё, Госпадзе, бо яно добрае,бо Ты выбавіў мяне ад усіх нягодаў, і на воргаў глядзела вока маё.