Псалтирь, глава 55

Пс 55Кіроўцу хору. Пра галубіцу маўклівую ў пустках далёкіх. Залатая псальма Давіда, калі Філістымляне схапілі яго былі ў Гэце.Зьлітуйся, Божа, зь мяне. Бо чалавек хоча мяне праглынуць; кожнага дня на мяне нападаючы, уціскае мяне.Цэлы дзень ворагі віжуюць за мною заўзята, многа іх паўстае на мяне, Усявышні!Калі страх агартае мяне, я надзею кладу на Цябе.У Богу я ўслаўлю слова Ягонае; на Бога надзею кладу, не баюся; што зробіць мне цела?Кожнага дня пераварочваюць словы мае; усе іхнія намыслы супраць мяне - на ліхое:зьбіраюцца, тояцца, сьлед мой высочваюць, каб улавіць душу маю.Няўжо яны ўнікнуць адплаты за няпраўду сваю? У гневе адкінь, Божа, народы.Палічыў Ты туляньні мае; пакладзі мае сьлёзы ў сасуд прад Табою, - ці ня ў кнізе яны Тваёй?Ворагі мае ўцякаюць назад, калі я клічу Цябе; з гэтага я і даведваюся, што Бог за мяне.У Богу я ўслаўлю слова Ягонае, у Госпадзе ўслаўлю слова Ягонае.На Бога надзею кладу, не баюся; што зробіць мне чалавек?На мне, Божа, прысягі Табе; Табе аддам ахвяры хвалы,бо Ты збавіў душу маю ад сьмерці, і ногі мае ад спатыканьня, каб хадзіў я прад абліччам Божым у сьвятле жывых.