Псалтирь, глава 59

Пс 59Кіроўцу хору. На музычным інструмэньце Шушан-Эдут. Залатая псальма Давідава для навучаньня,калі ён ваяваў зь Сірыяй Месапатамскай і зь Сірыяй Цаванскай, і калі Ёаў, вяртаючыся, перамог дванаццаць тысяч Ідумэяў у даліне Салянай.Божа! Ты нас адкінуў, Ты паглуміў нас, угневаўся Ты; вярніся да нас,Ты зямлю скалануў, разьбіў яе: загаі разломы яе, бо яна хістаецца.Ты даў народу Твайму зьведаць жорсткае, напаіў нас віном зьдзіўленьня.Дай сьцяг тым, хто баіцца Цябе, каб яны паднялі яго дзеля ісьціны,каб вызваліліся аблюбенцы Твае; уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.Бог сказаў у сьвятыні Сваёй: «перамагу, - падзялю Я Сіхем, і даліну Сукот абмераю;Мой Галаад, Мой Манасія, Яфрэм крэпасьць Маёй галавы, Юда скіпетр Мой,Мааў умывальная шаля Мая; на Эдом абуткам кіну Маім». Кліч мяне, зямля Філістымская!Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто давядзе мяне да Эдома?Ці ня Ты, Божа, Які нас адкінуў, і ня выходзіш, Божа, з войскам нашым?Дай дапамогу нам ва ўціску, бо дапамога людзкая - марнота.З Богам мы выявім сілу; Ён скіне ворагаў нашых.