Псалтирь, глава 6

Пс 6Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.Ня ў ятры Тваёй выкрывай мяне, Госпадзе, і ня ў гневе Тваім карай мяне.Умілажалься зь мяне, Госпадзе, бо я нямоглы; дай мне гаеньня, Госпадзе, бо косьці мае растрывожаныя,і душа мая моцна ўстрывожаная; - а Ты, Госпадзе, дакуль?Павярніся, Госпадзе, душу маю выратуй, уратуй мяне дзеля ласкі Тваёй,бо ў сьмерці няма пра Цябе памятаньня: у магіле хто Цябе славіць будзе?Стаміўся я ад зітханьняў маіх: кожнае ночы я ложак свой абмываю, сьлязьмі маімі пасьцель акрапляю маю.Высахла ад маркоты вока маё, пастарэла яно праз маіх ворагаў.Адступецеся ад мяне, усе ліхадзеі, бо пачуў Гасподзь голас плачу майго,пачуў Гасподзь маленьне маё; Гасподзь прыме малітву маю,хай усе мае ворагі пасаромлены і моцна настрашыны будуць; хай вернуцца - і пасаромеюцца імгненна.