Кніга Псальмаў, псальм 60

Кіроўцу хору. На струнным інструмэньце. Псальма Давідава.

Пачуй, Божа, мой лямант, уваж малітве маёй,

ад краю зямлі заклікаю Цябе ў заняпаласьці сэрца майго; узьвядзі мяне на скалу, недасягальную мне,

бо Ты апора мая, Ты моцная абарона ад ворага.

Хай жыцьму я вечна ў сялібе Тваёй, і ўпакоюся пад покрывам крылаў Тваіх,

бо Ты, Божа, пачуў абяцаньні мае і даў мне спадчыну тых, хто баіцца Твайго імя.

Памнож цару дні на дні, гады падоўжы яму - з роду ў род,

няхай жыцьме ён прад Богам вечна; накажы мілажалю і праўдзе ахоўваць яго.

І я сьпяваць буду імю Твайму вечна, абяцаньні мае выконваць дзень у дзень.