Псалтирь, глава 65

Пс 65Клікніце Богу, уся зямля.Сьпявайце славу імю Ягонаму; гонар славе Ягонай, хвала Яму.Скажэце Богу: грозны Ты ў дзеях Тваіх! У вялікай сіле Тваёй упакорацца Табе ворагі Твае.Хай паклоніцца Табе ўся зямля і сьпявае Табе, хай сьпявае імю Твайму, Усявышні!Прыйдзеце і гляньце на дзеі Бога, грознага ў дзеях супроць сыноў чалавечых.Ён мора ў сушу ператварыў: раку перайшлі нагамі; там радасьць была нам у Ім.Магутнасьцю Сваёю ўладарыць Ён вечна; вочы Ягоныя глядзяць на народы, хай ня ўзносяцца бунтаўшчыкі.Дабраславеце, народы, Бога нашага і ўзнясеце славу Яму.Ён жыцьцё захаваў душы нашай, і назе нашай ня даў пахіснуцца.Ты нас выпрабаваў, Божа, ператапіў нас, як топяць срэбра.Ты ўвёў нас у сетку, аковы паклаў нам на сьцёгны нашыя,пасадзіў чалавека на галаву нам. Мы ўвайшлі ў вагонь і ў ваду, і Ты вывеў нас на волю.Увайду ў дом Твой з цэласпаленьнямі, аддам Табе зарукі мае,якія вымавілі вусны мае і сказаў язык мой у скрусе маёй.Цэласпаленьні тлустыя прынясу я Табе, з дымам ахвярным з авечага лою; ахвярую валоў і казлоў.Прыйдзеце, паслухайце ўсе, богабаязныя, і я абвяшчу вам, што стварыў Ён душы маёй.Я паклікаў Яго вуснамі маімі і ўславіў Яго языком маім.Калі б угледзеў я беззаконьне ў сэрцы маім, дык не пачуў бы мяне Гасподзь.Але Бог пачуў, уважыў голасу маленьня майго.Дабраславёны Бог, Які не адкінуў малітвы маёй і не адвярнуў ад мяне ласкі Свае.