Псалтирь, глава 71

Пс 71Пра Саламона. Псальма Давідава.Божа! даруй цару Твой суд і сыну цара Тваю праўду,няхай судзіць людзей Тваіх справядліва і ўбогіх Тваіх на судзе;няхай прынясуць горы мір людзям і пагоркі праўду;няхай судзіць убогіх народу, няхай выратуе сыноў убогага, і суйме прыгнятальніка, -і будуць баяцца Цябе, пакуль будуць сонца і месяц, у роды родаў.Ён сыдзе, як дождж на скошаны луг, як кроплі, што арашаюць зямлю;У дні ягоныя праведнік будзе цьвісьці, і будзе вялікі спакой, пакуль ня спыніцца месяц:ён будзе валадарыць ад мора да мора і ад ракі да краёў зямлі;упадуць перад ім жыхары пустыняў, і ворагі ягоныя будуць лізаць пыл;цары Тарсіса і выспаў даніну яму паднясуць; цары Аравіі і Савы дары паднясуць;і паклоняцца яму ўсе цары; усе народы служыцьмуць яму;бо вызваліць ён убогага, што галосіць, і прыгнечанага, што дапамогі ня мае,умілажаліцца з гаротніка ўбогага, і душы гаротнікаў уратуе;ад хітрыны і гвалту вызваліць душы іхнія, і каштоўнаю будзе кроў перад вачыма ягонымі;і будзе жыць, і будуць даваць яму золата Аравіі, і будуць маліцца за яго няспынна, кожнага дня дабраслаўляць яго;на зямлі будзе шчодрае збожжа, наверсе гор; і плады ягоныя захвалююцца, быццам лес на Ліване, і ў гарадах размножацца людзі, як трава на зямлі;будзе імя ягонае дабраславёнае навечна; пакуль сонца жыве, будзе перадавацца імя ягонае; і дабраславяцца ў ім усе плямёны зямныя, усе народы будуць злагоджваць яго.Дабраславёны Гасподзь Бог, Бог Ізраілеў, адзіны, Хто творыць цуды,і дабраславёнае імя славы Ягонае навечна, і напоўніцца славаю Яго ўся зямля. Амін і амін.Скончыліся малітвы Давіда, сына Ясэевага.