Псалтирь, глава 72

Пс 72Псальма Асафава.Які добры Бог да Ізраіля, да чыстых сэрцам!А я - ледзь ногі мае не пахіснуліся, ледзь падэшвы мае не пакаўзнуліся, -я быў ліхім пазайздросьціў, як пабачыў дабрадзенства бязбожных,бо няма ім цярпеньняў да самае сьмерці, і сіла моцная ў іх;на працы людзкой іх няма, і разам зь людзьмі яны ўціску ня знаюць.Вось таму іхняя пыха, як нашыйнік, абклала іх, і дзёрзкасьць, як убор, аблягае іх;вылазяць ім вочы ад тлушчу, жаданьні ў сэрцы іхнім варушацца,сьмяюцца яны з усяго; зласьліва паклёпы наводзяць; ганарыста гавораць;вусны свае ўзносяць да неба, - а іхні язык па зямлі валачэцца.Таму туды ж зьвяртаецца народ ягоны, і п'юць ваду поўнаю чараюі кажуць: «як уведае Бог? і ці мае Ўсявышні веданьне?»І вось гэтыя грэшнікі песьцяцца на гэтым сьвеце і памнажаюць багацьце.І сказаў я: ці ж не дарма ачышчаў я сэрца маё і ў нянавісьці абмываў мае рукі,і ўвесь дзень я цярплю ўдары, і кожнае раніцы кару прымаю?Калі б я сказаў: буду так разважаць, як яны, - дык здрадзіў бы роду сыноў Тваіх.І задумаўся я, як зразумець гэта; але цяжка яно ў вачах маіх,пакуль не ўвайшоў я ў сьвятыню Божую, і не зразумеў іхняга канца.Так! на коўзкіх шляхах паставіў Ты іх, і скідаеш іх у прорвішчы.Як зьнянацку яны ўвайшлі ў спусташэньне, згінулі, зьніклі ад жахаў!Як сном пасьля абуджэньня, так Ты, Госпадзе, іх разбудзіўшы, зьнішчыш іхнія мроі.Калі кіпела сэрца маё і трымцела нутрына мая,быў я тады неразумны, нічога ня цяміў; як быдла быў я прад Табою.Але заўжды я з Табою; Ты трымаеш мяне за правую руку:Ты вядзеш мяне паводле радаў Тваіх, і потым у славу прымаеш мяне.Хто мне на небе? і з Табою нічога не хачу на зямлі.Зьнемагае цела маё і сэрца маё; Бог - цьвярдыня сэрца майго і частка мая навечна,бо вось гінуць усе, хто збочвае ад Цябе; Ты нішчыш кожнага, хто ад Цябе адступаецца.А мне добра набліжацца да Бога! На Госпада Бога паклаў я надзею маю, каб абвяшчаць усе дзеі Твае!