Псалтирь, глава 74

Пс 74Кіроўцу хору. Не загубі. Псальма Асафава. Песьня.Славім Цябе, Божа, славім; бо блізка імя Тваё; абвяшчаюць цуды Твае.«Калі Я выберу час, Я ўчыню суд па праўдзе.Хістаюцца зямля і ўсе, хто на ёй жыве: Я ўмацую стаўпы яе».Кажу ліхамысным: не шалейце, і бязбожным: не падымайце рога,не падымайце высока рога вашага, не гаварэце цьвёрдалоба,бо не ад усходу і не ад захаду і не ад пустыні ўзвышэньне;а Бог ёсьць Судзьдзя: аднаго прыніжае, а другога ўзносіць;бо чара ў руцэ ў Госпада, віно ў ёй кіпіць, поўнае мяшанага, і Ён палівае зь яе. Нават дрожджы зь яе будуць выціскаць і піць усе бязбожнікі зямлі.А я буду абвяшчаць вечна, буду апяваць Бога Якаўлевага.Усе рогі бязбожнікаў паламаю, і ўзьнясуцца рогі праведніка.