Псалтирь, глава 75

Пс 75Кіроўцу хору. На струнных. Псальма Асафава. Песьня.Вядомы Бог у Юдэі; Ягонае імя вялікае ў Ізраіля.І было ў Саліме селішча Ягонае, і жыў Ён - на Сіёне.Ён там паламаў стрэлы лука, шчыт і меч і вайну.Ты слаўны, магутнейшы за дзікія горы.Моцныя сэрцам здабычаю сталі, заснулі сном сваім, і не знайшлі ўсе мужчыны сілы ў руках сваіх.Ад клічу Твайго, Божа Якаваў, задрамалі і калясьніца і конь.Ты грозны, і хто ўстоіць прад абліччам Тваім у час гневу Твайго?Зь нябёсаў Ты суд абвясьціў: зямля забаялася і замоўкла,калі паўстаў Бог на суд, каб выратаваць усіх прыгнечаных на зямлі.І гнеў чалавечы абярнуўся на славу Табе, рэшту гневу Ты ўтаймуеш.Рабеце і давайце зарокі Госпаду, Богу вашаму; усе, хто вакол Яго, хай прынясуць дарункі Страшнаму.Ён таймуе дух валадароў, Ён страшны царам зямным.