Псалтирь, глава 76

Пс 76Кіроўцу хору Ідутумавага. Псальма Асафава.Голас мой да Бога, і я буду клікаць; голас мой да Бога, і Ён пачуе мяне.У дзень скрухі маёй шукаю Госпада; рука мая працягнута ўначы, і не апускаецца; душа мая ня хоча суцешанай быць.Пра Бога згадваю, і дрыжу; разважаю, і зьнемагае мой дух.Ты не даеш мне вачэй маіх зьмежыць; я ашаломлены, і не магу гаварыць.Разважаю пра даўнія дні, пра гады пракаветныя;узгадваю песьні мае начныя, гутару з сэрцам маім, і выпрабоўвае дух мой:няўжо назаўсёды адкінуў, Гасподзь, і ня будзе больш дабраволіць?няўжо назаўсёды міласьць Яго перастала быць, і спынілася слова Ягонае з роду ў род?няўжо Бог забыўся мілаваць? няўжо ў гневе спыніў шчадроты Свае?І сказаў я: вось гора маё - перамена правіцы Ўсявышняга.Буду ўспамінаць пра дзеі Гасподнія! буду ўспамінаць пра даўнія цуды Твае.Буду ў кожны Твой чын заглыбляцца, разважаць пра вялікія дзеі Твае.Божа! сьвятая дарога Твая. Які Бог такі вялікі, як Бог наш!Ты - Бог, Які творыць цуды; Ты паказаў магутнасьць Сваю сярод народаў;Ты вызваліў народ Твой рукою сыноў Якава і Язэпа.Бачылі Цябе, Божа, воды, бачылі Цябе воды, і напалохаліся, і скалануліся бездані.Аблокі вылівалі воды, хмары аддавалі гром, і лёталі стрэлы Твае.Голас грому Твайго ў коле нябесным; маланкі асьвятлялі сьвет; зямля трэслася і скаланалася.Шлях Твой у моры, і сьцежка Твая ў водах вялікіх, і сьляды Твае невядомыя.Як статак, вёў Ты народ Твой рукою Майсея і Аарона.