Псалтирь, глава 81

Пс 81Псальма Асафава.Бог стаяў у гурце багоў; сярод багоў правіў суд:дакуль будзеце вы судзіць несправядліва і патураць бязбожным?Чынеце суд беднаму і сіраце; прыгнечанаму і гаротнаму справядлівасьць рабеце;вызваляйце беднага і ўбогага; вырывайце яго з рук бязбожнікаў.Ня ведаюць, не разумеюць, у цемрадзі ходзяць; усе асновы зямлі хістаюцца.Я сказаў: вы - багі, і сыны Ўсявышняга - усе вы;але вы памраце, як людзі, і ўпадзяце, як кожны з князёў.Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты спадкуеш усе народы.