Псалтирь, глава 82

Пс 82Песьня. Псальма Асафава.Божа! Не перамоўчы, не маўчы, і не заставайся спакойны, Божа!Бо вось, ворагі Твае зашумелі, і ненавісьнікі Твае паднялі галаву:супроць народу Твайго склалі падступную змову, і раяцца супроць тых, каго Ты ахоўваеш;сказалі: «пойдзем і вынішчым іх з народаў, каб і ня згадвалася болей імя Ізраіля».Змовіліся аднадушна, склалі супроць Цябе хаўрус:селішчы Эдомавыя і Ізмаільцяне, Мааў і Агаране,Гевал і Амон і Амалік, Філістымляне з жыхарамі Тыра;і Асур прыстаў да іх; яны сталі сілаю ўсім сынам Лотавым.Зрабі ім тое самае, што Мадыяму, што Сісару, што Явіну каля патока Кісона,якія вынішчаны ў Аэндоры, зрабіліся гноем зямлі.Зрабі зь імі, з уладарамі іхнімі, як з Орывам і Зівам, і з усімі правадырамі іхнімі, як зь Зэвэем і Салманам,якія казалі: «возьмем сабе на валоданьне селішчы Божыя».Божа мой! хай будуць яны, як пыл у віхуры, як на вятры салома.Як вагонь выпальвае лес, і як полымя апальвае горы,так гані іх бураю Тваёю, і настрашы іх бураю Тваёю,напоўні аблічча іхняе сорамам, каб шукалі яны імя Тваё, Госпадзе!Хай пасаромяцца і настрашаны будуць навечна, хай брыдка ім будзе і хай загінуць,і няхай яны ведаюць, што Ты, Каму адзінаму імя - Гасподзь, Усявышні над усёю зямлёю.