Псалтирь, глава 84

Пс 84Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. Псальма.Госпадзе! Ты ўмілажаліўся зь зямлі Тваёй, вярнуў палон Якаваў;беззаконьне народу Твайго дараваў, усе грахі ягоныя пакрыў,гнеў Твой увесь суняў, адвярнуў лютасьць гневу Твайго.Узнаві нас, Божа ратунку нашага, і спыні абуранасьць Тваю намі.Няўжо вечна будзеш гневацца на нас, і пашырыш Твой гнеў з роду ў род?Няўжо зноў не ажывіш нас, каб народ Твой зарадаваўся Табе?Пакажы нам, Госпадзе, ласку Тваю, і даруй нам выратаваньне Тваё.Паслухаю, што скажа Гасподзь Бог. Ён скажа мір народу Свайму і выбранцам Сваім; і няхай не ўпадуць яны зноў у неразважлівасьць.Сапраўды, выратаваньне Ягонае блізкае тым, хто баіцца Яго, каб слава Ягоная жыла ў нашай зямлі.Вернасьць і мілата сустрэнуцца, справядлівасьць і мір пацалуюцца;зь зямлі вернасьць вырасьце, а справядлівасьць прыхіліцца зь неба;і Гасподзь дабрадзенства ўдзеліць, і ўродзіць зямля наша плод свой;прад Ім справядлівасьць пойдзе, і дарогу нам вызначыць крокам Ягоным.