Псалтирь, глава 89

Пс 89Малітва Майсея, чалавека Божага.Госпадзе! Ты нам прыстанішча з роду ў род.Перш чым нарадзіліся горы, і Ты стварыў зямлю і сусьвет, і ад веку да веку Ты - Бог.Ты вяртаеш чалавека ў тло, і кажаш: вярнецеся, сыны чалавечыя!Бо прад вачыма Тваімі тысяча гадоў, як дзень учарашні, калі ён прыйшоў, як варта начная.Ты быццам паводкаю зносіш іх; яны - як сон, як трава, што раніцаю вырастае, раніцаю цьвіце і зелянее, увечары вяне і сохне;бо мы зьнікаем ад гневу Твайго, і ад лютасьці Тваёй мы разгубленыя.Ты паклаў прад Сабою правіны нашыя і нашы тайноты ў сьвятло аблічча Твайго.Усе дні нашыя прайшлі ў гневе Тваім; мы трацім гады нашыя, нібы гук.Дзён гадоў нашых - семдзесят гадоў; а пры большай моцы восемдзесят гадоў; а самая лепшая іх пара - праца і хвароба, бо праходзяць хутка, і мы ляцім.Хто ведае сілу гневу Твайго, і лютасьць Тваю па меры страху Твайго?Навучы нас так лічыць нашыя дні, каб нам мудрае сэрца набыць.Павярніся, Госпадзе! Дакуль? Умілажалься з рабоў Тваіх,раніцай насыці нас міласэрнасьцю Тваёю, і мы будзем радавацца і весяліцца ўсе дні нашыя.Разьвесялі нас за дні, калі Ты пабіваў нас, за леты, калі мы бачылі нягоды.Хай выявіцца на рабах Тваіх дзея Твая, і на сынах іхніх - слава Твая;і хай будзе добрая воля Госпада Бога нашага на нас, і ў дзеях рук нашых пасабляй нам, у дзеях рук нашых пасабляй.