Псалтирь, глава 90

Пс 90Пахвальная песьня Давідава. Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені Ўсемагутнага,кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся!Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасьці;пер'ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем ягоным убясьпечышся; шчыт і аслона - ісьціна Ягоная.Не збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае,ні пошасьці, што ў цемры ходзіць, ані пошасьці, што нішчыць апоўдні.Упадзе тысяча побач з табою, і дзесяць тысяч праваруч ад цябе; але да цябе не наблізіцца:толькі глядзецьмеш вачыма тваімі і ўбачыш помсту бязбожнікам.Бо сказаў Ты: Гасподзь - надзея мая; Усявышняга выбраў ты прыстанішчам тваім;ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць;бо анёлам Сваім наказвае пра цябе - ахоўваць цябе на ўсіх дарогах тваіх,і на руках цябе панясуць, каб не спатыкнуўся ты аб камень нагою тваёю;на асьпіда і васіліска наступіш і патопчаш ільва і дракона.«За тое, што ён палюбіў Мяне, уратую яго; абараню яго, бо ён спазнаў імя Маё.Пакліча Мяне і пачую яго: зь ім Я ў жалобе, вызвалю яго, і праслаўлю яго;даўжынёю дзён напоўню яго, і пакажу яму выратаваньне Маё».