Псалтыр, глава 91

Пс 91Псальма. Песьня на дзень суботні.Дабро ёсьць - славіць Госпада і сьпяваць імю Твайму, Усявышні,абвяшчаць раніцай ласку Тваю і праўду Тваю ўначы,на дзесяціструнным і на псалтыры, зь песьняю на арфе.Бо Ты ўсьцешыў мяне, Госпадзе, тварэньнем Тваім; я захапляюся дзеямі рук Тваіх.Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзе! дзівосна глыбокія помыслы Твае:Чалавек няцямны ня ведае, і недавумак не разумее таго.Тым часам як бязбожныя растуць, бы трава, і ліхадзеі квітнеюць, каб зьнікнуць навечна, -Ты, Госпадзе, высокі векавечна!Бо вось, ворагі Твае, Госпадзе, - вось, ворагі Твае гінуць, і рассыпаюцца ўсе ліхадзеі;а мой рог Ты падымаеш, як рог аднарога, і я ўмашчаны сьвежым алеем;і вока маё глядзіць на ворагаў маіх, і вушы мае чуюць пра паўсталых на мяне злыдняў.Праведнік цьвіце, як пальма, узвышаецца, быццам кедр на Ліване.Пасаджаныя ў доме Гасподнім, яны цьвітуць на падворках Бога нашага;яны і ў старасьці пладаносныя, сакавітыя і сьвежыя,каб абвяшчаць, што Гасподзь справядлівы, цьвярдыня мая, і няма ў Ім няпраўды.