Псалтирь, глава 92

Пс 92Пахвальная песьня Давідава. У дзень суботні, калі заселена зямля.Царуе Гасподзь; Ён у веліч убраны, убраны Гасподзь у магутнасьць і перапаясаны: сусьвет таму цьвёрды, ня зрушыцца.Трон Твой угрунтаваны спаконвечна; Ты - ад вечнасьці.Узвышаюць рэкі, Госпадзе, узвышаюць рэкі голас свой, узвышаюць рэкі хвалі свае.Але над шумам водаў вялікіх, моцных хваляў марскіх, моцны ў вышыных Гасподзь.Сьведчаньні Твае бяз сумненьня пэўныя. Дому Твайму, Госпадзе, належыць сьвятасьць на доўгія дні.