Псалтыр, глава 93

Пс 93Псальма Давідава ў чацьвёрты дзень тыдня.Божа помсты, Госпадзе. Божа помсты, акажы Сябе!Паўстань, Судзьдзя зямлі, аддай ганарліўцам адплату.Дакуль, Госпадзе, бязбожнікі, дакуль бязбожнікі радавацца будуць?Яны вырыгаюць дзёрзкія словы; пышаюцца ўсе беззаконьнікі;топчуць народ Твой, Госпадзе, прыгнятаюць спадчыну Тваю.Удаву і прыхадня забіваюць, і мардуюць сіротак,і кажуць: ня ўбачыць Гасподзь, і не даведаецца Бог Якаваў.Схамянецеся, бязглуздыя людзі! калі вы паразумнееце, недавумкі?Хіба Той, што вуха наставіў, не пачуе? і Той, Хто вока стварыў, ня ўбачыць?Хто настаўляе народы, ці ж ня выкрые, - Той, Хто вучыць чалавека разуменьню?Гасподзь ведае думкі чалавечыя, што яны марныя.Дабрашчасны той чалавек, якога настаўляеш Ты, Госпадзе, і вучыш законам Тваім,каб даць яму спакой у бядотныя дні, пакуль бязбожнаму будзе выкапана яма!Бо не адкіне Гасподзь народу Свайго і не пакіне спадчыны Сваёй.Бо суд вернецца да праўды, і за ім усе, хто шчырыя сэрцам.Хто паўстане за мяне супроць злыдняў? хто стане за мяне супроць ліхадзеяў?Калі б не Гасподзь быў мне памочнікам, неўзабаве ўсялілася б душа мая ў моўчу.Калі я казаў: хістаецца нага мая, - ласка Твая, Госпадзе, падтрымала мяне.Пры памнажэньні смуткаў маіх у сэрцы маім, суцяшэньні Твае душу маю шчасьцяць.Ці стане каля Цябе седала душагубаў, якія гвалт намышляюць насуперак закону?Натоўпам ідуць яны на душу праведніка, і асуджаюць кроў невінаватую.Але Гасподзь - абарона мая, і Бог мой - цьвярдыня прытулку майго,і аберне на іх беззаконьне іхняе, і зладзействам іхнім вынішчыць іх, вынішчыць іх Гасподзь Бог наш.