Псалтирь, глава 94

Пс 94Пахвальная песьня Давідава.Прыйдзеце, засьпяваем Госпаду, усклікнем Богу, цьвярдыні ратунку нашага;станьма прад абліччам Ягоным з хвалою, у песьнях усклікнем Яму,бо Гасподзь ёсьць Бог вялікі і Цар над усімі багамі.У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і вяршыні гор - Ягоныя;Ягонае - мора, і Ён стварыў яго, і сушу стварылі рукі Ягоныя.Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем, укленчым прад абліччам Госпада, Творцы нашага,бо Ён ёсьць Бог наш, і мы - людзі паствы Ягонай і авечкі рукі Ягонай. О, калі б вы сёньня паслухалі голасу Яго:«ня ўпускайце жорсткасьць у сэрца вашае, як у Мэрыве, як у дзень спакушэньня ў пустыні,дзе спакушалі Мяне бацькі вашыя, выпрабоўвалі Мяне, і бачылі дзею Маю.Сорак гадоў раздражняў Мяне род гэты, Я сказаў: гэта народ, які заблудзіўся сэрцам; яны не спазналі дарог Маіх;і таму прысягнуў Я ў гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у Мой спакой».