Псалтирь, глава 95

Пс 95Пахвальная песьня Давідава. На будову дома.Засьпявайце Госпаду песьню новую; засьпявайце Госпаду, уся зямля;сьпявайце Госпаду, дабраслаўляйце імя Ягонае, зьвястуйце дзень у дзень выратаваньне Ягонае;абвяшчайце ў народах славу Ягоную, ва ўсіх плямёнах дзівосы Ягоныя;бо вялікі Гасподзь і праслаўлены, грозны Ён над багамі ўсімі.Бо ўсе багі народаў - ідалы, а Гасподзь нябёсы стварыў.Слава і веліч прад абліччам Ягоным, сіла і вялікае хараство ў сьвятыні Ягонай.Дайце Госпаду, плямёны народаў, дайце Госпаду славу і гонар;дайце Госпаду славу імя Ягонага, нясеце дары, і ідзеце ў двары Ягоныя;пакланецеся Госпаду ў аздобе сьвятыні. Трымцеце прад абліччам Ягоным, уся зямля!Скажэце народам: валадарыць Гасподзь! таму сусьвет цьвёрды, не пахісьнецца. Ён будзе судзіць народы па праўдзе.Хай весяляцца нябёсы, і хай радуецца зямля; хай шуміць мора і ўсё, што ў ім;хай радуецца поле і ўсё, што на ім, і хай сьпяваюць тады ўсе дрэвы ў дубровахпрад абліччам Госпада, бо ідзе судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусьвет па праўдзе, і народы паводле ісьціны Сваёй.