Псалтирь, глава 97

Пс 97Псальма Давідава.Засьпявайце Госпаду новую песьню; бо Ён дзівосы стварыў. Ягоная правіца і сьвятая мышца Ягоная прынесьлі Яму перамогу.Паказаў Гасподзь выратаваньне Сваё, адкрыў перад вачыма народаў праўду Сваю.Успомніў Ён міласьць Сваю да Якава і вернасьць Сваю да дома Ізраілевага. Усе канцы зямлі ўбачылі ратунак Бога нашага.Усклікайце Госпаду, уся зямля; радуйцеся, весялецеся і сьпявайце;сьпявайце Госпаду з арфаю, з арфаю і з псальмамі;з гукамі труб і рога радуйцеся прад Валадаром Госпадам.Хай шуміць мора і ўсё, што ў ім, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім;хай у далоні пляскаюць рэкі; хай радуюцца разам горыпрад абліччам Госпада; бо Ён ідзе судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусьвет справядліва і народы - па праўдзе.