Кніга Псальмаў, псальм 99

Усе людзі хай славяць Бога. Псальма.

Усклікніце Госпаду, уся зямля!

Служэце Госпаду з радасьцю; ідзеце прад абліччам Ягоным з пахвалою!

Ведайце, што Гасподзь ёсьць Бог, што Ён стварыў нас, і мы - Ягоныя, Ягоны народ і авечкі паствы Ягонай.

Уваходзьце ў браму Ягоную з праслаўленьнем, у двары Ягоныя - з пахвалою. Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае.

Бо добры Гасподзь: міласьць Ягоная навечна, і праўда Ягоная з роду ў род.