Кніга Псальмаў, псальм 113

Альлелюя! Хвалеце, слугі ГОСПАДАВЫ, хвалеце імя ГОСПАДА! Няхай будзе дабраслаўлёнае імя ГОСПАДА ад цяпер і на вякі! Ад усходу сонца да захаду яго няхай будзе хвалёнае імя ГОСПАДА! Узьвялічаны ГОСПАД над усімі народамі; па-над нябёсы слава Ягоная. Хто як ГОСПАД, Бог наш, Які жыве ў вышыні і схіляецца, каб паглядзець на неба і зямлю; Які з пылу падымае гаротніка, з гною узносіць беднага, каб пасадзіць яго сярод магнатаў, сярод магнатаў народу Свайго; Які бясплодную садзіць у доме як маці, якая радуецца сынам [сваім]? Альлелюя!