Кніга Псальмаў, псальм 124

Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Калі б не было з намі ГОСПАДА, — скажы, прашу, Ізраіль, — калі б не было з намі ГОСПАДА, калі паўстаў супраць нас чалавек, тады яны б нас жывымі праглынулі, як гнеў іхні распаліўся на нас, тады б воды нас затапілі, струмень заліў бы душы нашыя, тады б воды бурлівыя залілі б душы нашыя. Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які не аддаў нас зубам іхнім, як здабычу. Душа наша ўцякла, быццам птушка з сіла птушкалова; сіло парванае, і мы ўцяклі! Дапамога нашая — у імені ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.