Кніга Псальмаў, псальм 129

Сьпеў узыходжаньня. Шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, — няхай скажа Ізраіль! — шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, але мяне не перамаглі. На хрыбце маім аралі аратыя, праганяючы доўгія барозны свае. ГОСПАД праведны, Ён рассек вяроўкі бязбожнікаў. Няхай будуць асаромленыя і адступяцца назад усе, што ненавідзяць Сыён! Няхай будуць яны, як трава на даху, якая раней, чым вырвуць яе, засыхае, і жнец не напоўніць ёю рукі сваёй, і вязальнік снапоў — жменяў сваіх. I ня скажа той, што міма праходзіць: “Дабраслаўленьне ГОСПАДА няхай будзе над вамі! Дабраслаўляем вас імем ГОСПАДА!”