Кніга Псальмаў, псальм 150

Альлелюя! Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай, хвалеце Яго ў прасьцягу моцы Ягонай! Хвалеце Яго за магутнасьць Ягоную; хвалеце Яго дзеля мноства Ягонае велічы! Хвалеце Яго гукам трубаў, хвалеце Яго на псалтыры і гусьлях! Хвалеце Яго з бубнамі і карагодамі; хвалеце Яго на струнах і жалейках! Хвалеце Яго на цымбалах гучных; хвалеце Яго на цымбалах галосных! Усякае дыханьне няхай хваліць ГОСПАДА! Альлелюя!