Кніга Псальмаў, псальм 47

Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм. Усе народы, пляскайце рукамі, усклікайце Богу голасам радасьці! Бо страшны ГОСПАД Найвышэйшы, Валадар вялікі над усёй зямлёю. Ён скарыў народы, і [кінуў] паганаў пад ногі нашыя. Ён выбраў для нас спадчыну нашую, гонар Якуба, якога Ён палюбіў. (Сэлях) Узьняўся Бог з гукам гучным, ГОСПАД [узьняўся] пры голасе трубы. Выслаўляйце Бога, выслаўляйце! Выслаўляйце Валадара нашага, выслаўляйце! Бо Валадар над усёй зямлёй — [гэта] Бог; выслаўляйце [Яго] з разуменьнем. Валадарыць Бог над усімі народамі; Бог сядзіць на пасадзе сьвятасьці Сваёй. Магнаты народаў сабраліся разам з народам Бога Абрагама, бо шчыты зямлі — Божыя; Ён высока ўзьняты.