Кніга Псальмаў, псальм 67

Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм. Сьпеў. Божа, зьлітуйся над намі і дабраславі нас; асьвяці нас абліччам Тваім, (Сэлях) каб на зямлі мы пазналі шлях Твой, між усімі народамі — збаўленьне Тваё. Тады будуць славіць народы Цябе, Божа, будуць славіць Цябе ўсе народы. Будуць весяліцца і радавацца ўсе народы, бо Ты будзеш судзіць народы справядліва і будзеш весьці народы на зямлі. (Сэлях) Тады будуць славіць народы Цябе, Божа, будуць славіць Цябе ўсе народы. Зямля дасьць ураджай свой; няхай дабраславіць нас Бог, Бог наш! Няхай дабраславіць нас Бог і няхай баяцца Яго ўсе канцы зямлі!