Кніга Псальмаў, псальм 82

Псальм Асафа. Бог стаіць на сходзе багоў, сярод багоў Ён судзіць: Дакуль будзеце судзіць беззаконна і ўздымаць абліччы бязбожнікаў? (Сэлях) Судзіце беднага і сірату; убогага і бедака апраўдайце. Ратуйце беднага і гаротнага, з рукі бязбожнікаў вызваляйце! Нічога ня ведаюць і не разумеюць, і ў цемры ходзяць; і захісталіся ўсе падваліны зямлі! Я сказаў: “Вы — богі, усе вы — сыны Найвышэйшага, аднак, вы памрацё, як людзі, упадзеце, як адзін з князёў. Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты возьмеш у спадчыну ўсе народы.