Ёва, глава 15

Ёў 15І адказваў Эліфаз Тэманіцянін і сказаў:ці будзе мудры адказваць веданьнем пустым і напаўняць чэрава сваё ветрам палючым,апраўдвацца словамі бескарыснымі і моваю, якая ня мае ніякай сілы?Але ты адклаў і страх і за міласьць лічыш словы да Бога.Бязбожнасьць твая так наладзіла вусны твае, і ты выбраў мову падступных.Цябе вінавацяць вусны твае, а ня я, і твой язык гаворыць супроць цябе.Хіба ж ты першым чалавекам нарадзіўся і раней за пагоркі створаны?Хіба ж раду Божую ты чуў і прыхінуў да сябе мудрасьць?Што ведаеш ты, чаго б ня ведалі мы? што разумееш ты, чаго ня было б у нас?І сівы і старац ёсьць сярод нас, які днямі перабольшае бацьку твайго.Хіба маласьць табе суцяшэньні Божыя? І гэта невядома табе?Да чаго парывае цябе сэрца тваё, і дзеля чаго так ганарыста глядзіш?Чаго скіроўваеш супроць Бога дух твой і вуснамі тваімі прамаўляеш такія словы?Што такое чалавек, каб быў ён чысты, і каб народжаны жанчынай быў праведны?Вось, Ён і сьвятым Сваім не давярае, і нябёсы нячыстыя ў вачах у Яго:тым болей нячысты і разбэшчаны чалавек, які п'е беззаконьне, як ваду.Я буду гаварыць табе, слухай мяне; я раскажу табе, што бачыў,што чулі мудрыя і ня ўтоілі чутага ад бацькоў сваіх,якім адным аддадзена была зямля, і сярод якіх чужы не хадзіў.Бязбожны мучыць сябе праз усе дні свае, і лік гадоў заслонены ад прыгнятальніка:гук жахаў у вушах ягоных; сярод міру ідзе на яго згубнік,Ён не спадзяецца выратавацца ад цемры: бачыць перад сабою меч.Ён бадзяецца за кавалак хлеба ўсюды; ведае, што ўжо гатовы, у руках у яго дзень цемры.Палохае яго нэндза і ўціск; адольвае яго, як цар, які падрыхтаваўся да бітвы,за тое, што ён працягваў супроць Бога руку сваю і супрацівіўся Ўсеўладнаму,памыкаўся супроць яго з ганарыстым каркам, пад тоўстымі шчытамі сваімі;бо ён пакрыў аблічча сваё тлушчам сваім і абклаў салам сьцёгны свае.І ён селіцца ў гарадах спустошаных, у дамах, у якіх ня жывуць, якія асуджаны на руйнаваньне.Не задоўжыцца ён у багацьці і не ацалее маёмасьць ягоная, і не распаўсюдзіцца па зямлі набытак ягоны.Не ўцячэ ад цемры; парасткі ягоныя ссушыць полымя і павевам вуснаў сваіх пацягне яго.Хай не давярае марнасьці аблудны, бо марнасьць будзе і платай яму.Ня ў свой дзень ён сканае, і гольле ягонае ня будзе зелянець.Скіне ён, як вінаградная лаза, недасьпелую ягаду сваю і, як масьліна, атрасе цьвет свой.Так апусьцее дом бязбожнага, і агонь зжарэ намёты ліхаемства.Ён зачаў ліхое і нарадзіў няпраўду, і нутроба ягоная рыхтуе падман.