Ёва, глава 26

Ёў 26І адказваў Ёў і сказаў:як ты дапамог бясьсіламу, падтрымаў мышцу нямоглага!Як раду ты даў ня мудраму і як ва ўсёй поўніцы растлумачыў!Каму ты казаў гэтыя словы, і чый дух выходзіў зь цябе?Рэфаімы трымцяць пад водамі, і тыя, што жывуць у іх.Апраметная аголена прад Ім, і няма покрыва Авадону.Ён расхінуў поўнач над пустатою, павесіў зямлю ні на чым.Ён заключае воды ў аблоках Сваіх, і воблака не расьсядаецца пад імі.Ён паставіў трон Свой, расхінуў над ім воблака Сваё.Рысу правёў над паверхняю вады, да межаў сьвятла зь цемраю.Слупы нябёсаў дрыжаць і жахаюцца ад грозьбы Ягонай.Сілаю Сваёю хвалюе мора і розумам Сваім змагае ягоную дзёрзкасьць.Ад духу Ягонага - цудоўнасьць неба; рука Ягоная ўтварыла борздага скарпіёна.Вось, гэта частка шляхоў Ягоных; і як мала мы чулі пра Яго! А гром магутнасьці Ягонай хто можа зразумець?