Ёва, глава 6

Ёў 6І адказваў Ёў і сказаў:о, калі б правільна былі ўзважаныя мае енкі, і разам зь імі паклалі на шалі пакуту маю!Яна пэўна пераважыла б пясок марскі! Таму словы мае палкія.Бо стрэлы Ўсемагутнага ўва мне; яд іх п'е дух мой; жудасьці Божыя паўсталі супроць мяне.Ці раве дзікі асёл на траве? ці рыкае бык каля мяшанкі сваёй?Ці нясмачнае ядуць без солі, і ці ёсьць смак у яечным бялку?Да чаго не хацела дакрануцца душа мая, тое і ёсьць агідная ежа мая.О, калі б збылося жаданьне маё, і спадзяваньне маё спраўдзіў Бог!О, калі б узычыў Бог зламаць мяне, працягнуў руку і пабіў мяне!Гэта было б яшчэ радасьцю мне, і я мацаваўся б у маёй бязьлітаснай хваробе, бо я ня зрокся словаў Сьвятога.Якая сіла ў мяне, каб спадзявацца мне? і які канец, каб доўжыць мне жыцьцё маё?Ці цьвёрдасьць камянёў - цьвёрдасьць мая? ці медзь - плоць мая?Ці ёсьць ува мне дапамога мне, і ці ёсьць мне якая апора?спрагненаму павінна быць спагада сябра ягонага, калі толькі ён не адкінуў страху прад Усеўладным.Але браты мае няверныя, як паток, як хуткаплынныя ручаі,якія чорныя ад лёду і ў якіх зьнікае сьнег.Калі робіцца цёпла, яны ападаюць, а ў сьпёку зьнікаюць зь месцаў сваіх.Ухіляюць яны кірунак шляхоў сваіх, заходзяць у пустыню і чэзнуць;глядзяць на іх дарогі Тэмайскія, спадзяюцца на іх шляхі Савэйскія,але застаюцца пасаромленыя ў сваёй надзеі: прыходзяць туды і ад сораму чырванеюць.Так і вы цяпер нішто: убачылі страшнае і спалохаліся.Ці не казаў я: дайце мне, і ад дастатку вашага заплаціце за мяне;і выбаўце мяне ад рукі ворага, і ад рукі катаў выкупіце мяне?Навучэце мяне, і я замоўкну; пакажэце, у чым я зграшыў.Якія моцныя словы праўды! Але што даказваюць выкрываньні вашыя?Вы прыдумваеце казані дзеля выкрыцьця? На вецер пускаеце словы вашыя.Вы нападаеце на сірату і капаеце яму сябру вашаму.Але прашу вас, зірнеце на мяне; ці ж буду я казаць няпраўду перад абліччам вашым?Перагледзьце, ці ёсьць няпраўда? перагледзьце, - праўда мая.Ці ёсьць на языку маім няпраўда? Няўжо горла маё ня можа адрозьніць горычы?