Ісуса Навіна, глава 15

ІсНав 15Жэрабя племю сыноў Юдавых, паводле родаў іхніх, выпала такое: сумежна зь Ідумэяю была пустыня Сін, на поўдзень, пры канцы Тэмана;паўднёвай мяжою іх быў край мора Салёнага ад затокі, якая прасьціралася на поўдзень;на поўдні ідзе яна да ўзвышша Акравімскага, праходзіць Цын і, падымаючыся з паўднёвага боку да Кадэс-Варны, праходзіць Хецрон і, падымаючыся да Адара, паварочвае ў Каркаі,потым праходзіць Ацмон, ідзе да патоку Егіпецкага, так што канец гэтай мяжы ёсьць мора. Гэта будзе ваша паўднёвая мяжа.А мяжою на ўсход мора Салёнае, да ўтоку Ярдана; а мяжа з паўночнага боку ад затокі мора, ад утоку Ярдана;адсюль мяжа падымаецца да Бэт-Хоглы і праходзіць з паўночнага боку да Бэт-Аравы, і ідзе мяжа ўгору да каменя Багана, сына Рувімавага;потым падымаецца мяжа да Давіра ад даліны Ахор і на поўначы паварочвае да Галгала, які насупраць узвышша Адуміма, што з паўднёвага боку патока; адсюль мяжа праходзіць да водаў Эн-Шэмэша і канчаецца каля Эн-Рагела;адсюль мяжа ідзе ўгору да даліны сына Эномавага з паўднёвага боку Евуса, які ёсьць Ерусалім, і падымаецца мяжа на вяршыню гары, якая на захад насупраць даліны Эномавай, якая на краі даліны Рэфаімаў на поўнач;ад вяршыні гары мяжа паварочвае да крыніцы водаў Нэфтоах і ідзе да гарадоў гары Эфрона, і паварочвае мяжа да Ваала, які ёсьць Кірыят-Ярым;потым паварочвае мяжа ад Ваала да мора, да гары Сэіра, і ідзе паўночным схілам гары Еарым, якая ёсьць Кесалон, і, сыходзячы да Вэтсаміса, праходзіць праз Тымну;адсюль мяжа ідзе паўночным бокам Экрона, і паварочвае мяжа да Шыкарона, праходзіць праз гару Ваал і даходзіць да Яўнэіла, і канчаецца мяжа каля мора. Заходнюю мяжу ўтварае вялікае мора.Вось мяжа сыноў Юдавых з родамі іхнімі з усіх бакоў.І Халеву, сыну Ефаніінаму даў частку сярод сыноў Юдавых, як загадаў Гасподзь Ісусу: Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон.І выгнаў адтуль Халеў трох сыноў Энакавых: Шэшая, Ахімана і Талмая, дзяцей Энакавых.Адсюль Халеў пайшоў супроць жыхароў Давіра.І сказаў Халеў: хто разаб'е Кірыят-Сэтэр і возьме яго, таму аддам Ахсу, дачку маю, за жонку.І ўзяў яго Гатанііл сын Кеназа, брата Халевавага, і аддаў ён за жонку яму Ахсу, дачку сваю.І сталася, як яна мела ісьці, дык намовілі яе прасіць у бацькі свайго поля. І яна зышла з асла, а Халеў сказаў ёй: што табе?Яна сказала: дай мне дабраславеньне: ты даў мне зямлю паўднёвую, дай мне і крыніцы водаў. І даў ён ёй крыніцы верхнія і крыніцы ніжнія.Вось надзел племю сыноў Юдавых, паводле родаў іхніх:гарады з краю плямёнаў сыноў Юдавых сумежныя з Ідумэяй на поўдні былі: Каўцэіл, Эдэр і Ягур,Кіна, Дымона, Адада,Кедэс, Асор і Ітнан,Зіф, Тэлэм і Валот,Гацор-Кадата, Кірыят, Хэцрон, інакш Гацор,Амам, Шэма і Малада,Хацар-Гада, Хэшмон і Вэт-Палет,Хацар-Шуал, Вірсавія і Візіятэя,Ваала, Іім і Ацэм,Элталад, Кесід і Хорма,Цыклаг, Мадмана і Сансана,Леваот, Шэліхім, Аін і Рымон: усяго дваццаць дзевяць гарадоў зь сёламі.На нізінных мясьцінах: Эштаол, Цора і Ашна,Занаах, Эн-Ганім, Тапуах і Гаэнам,Ярмут, Адалам, Соха і Азэка,Шаараім, Адытаім, Гедэра альбо Гедэратаім: чатырнаццаць гарадоў зь іх сёламі.Цэнан, Хадаша, Міглдал-Гад,Дылеан, Міцфэ і Ёктэіл,Лахіс, Вацкат і Эглон,Хабон, Лахмас і Хітліс,Гедэрот, Бэт-Дагон, Наэма і Мэкед: шаснаццаць гарадоў зь іх сёламі.Ліўна, Этэр і Ашан,Іфтах, Ашна і Нэцыў,Кеіла, Ахзіў і Марэша: дзевяць гарадоў зь іх сёламі.Экрон з залежнымі ад яго гарадамі і сёламі.І ад Экрона да мора ўсё, што каля Азота, зь сёламі іх,Азот, залежныя ад яго гарады і сёлы яго, Газа, залежныя ад яе гарады і сёлы яе, да самага патока Егіпецкага і вялікага мора, якое ёсьць мяжа.На горах: Шамір, Ятыр і Соха,Дана, Кірыят-Сана, інакш Давір,Анат, Эштэма і Анім,Гашэн, Халон і Гіла: адзінаццаць гарадоў зь іх сёламі.Араў, Дума і Эшан,Янум, Бэт-Тапуах і Афэка,Хумта, Кірыят-Арбы, інакш Хэўрон, і Цыгор: дзевяць гарадоў зь іх сёламі.Маон, Карміл, Зіф і Юта,Іўзрээль, Ёкдам і Занаах,Каін, Гіва і Тымна: дзесяць гарадоў зь іх сёламі.Халхуд, Бэт-Цур і Гедор,Маарат, Бэт-Анот і Элтэкон: шэсьць гарадоў зь іх сёламі.Кірыят-Ваал, інакш Кірыят-Ярым і Арава: два гарады зь іх сёламі.У пустыні: Бэт-Арава, Мідын і Сэкаха,Ніўшан, Ір-Мэлэх і Эн-Геды: шэсьць гарадоў зь іх сёламі.А Евусэяў, жыхароў Ерусаліма, не маглі выгнаць сыны Юдавыя, і таму Евусэі жывуць з сынамі Юды ў Ерусаліме аж да сёньня.