Евангелле паводле Мацьвея, глава 22

Мц 22І ў адказ Ісус зноў прамовіў да іх у прытчах, кажучы:падобнае Царства Нябеснае на чалавека-цара, які справіў вясельле сыну сваймуі паслаў рабоў сваіх клікаць запрошаных на вясельле; і не хацелі прыйсьці.Зноў паслаў іншых рабоў, сказаўшы: скажэце запрошаным: «вось я прыгатаваў абед мой, цяляты мае і што ўкормлена, заколата, і ўсё гатова; прыходзьце на вясельле».Але яны, ня даўшы ўвагі, пайшлі, хто на поле сваё, а хто да гандлю свайго.Астатнія ж, схапіўшы рабоў ягоных, зьняважылі і забілі іх.І пачуўшы, цар той угневаўся, і, паслаўшы войскі свае, вынішчыў забойцаў тых і горад іхні спаліў.Тады кажа ён рабам сваім: вясельле гатова, а запрошаныя ня былі вартыя.Дык вось, ідзеце на ростані і ўсіх, каго спаткаеце, клічце на вясельле.І рабы тыя, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго толькі знайшлі, і благіх і добрых; і напоўнілася вясельле бяседнікамі.Цар, увайшоўшы паглядзець на бяседнікаў, убачыў там чалавека, апранутага не ў вясельныя строі,і кажа яму: дружа! як ты ўвайшоў сюды не ў вясельных строях? А той маўчаў.Тады сказаў цар слугам: зьвязаўшы яму рукі і ногі, вазьмеце яго і выкіньце ў цемру вонкавую: там будзе плач і скрыгат зубоў;бо шмат пакліканых, ды мала выбраных.Тады фарысэі пайшлі і дамаўляліся, як падлавіць Яго на слове.І пасылаюць да Яго вучняў сваіх зь ірадыянамі, кажучы: Настаўнік! мы ведаем, што Ты справядлівы, і шляху Божаму праўдзіва вучыш, і не стараешся дагадзіць каму-небудзь, бо не глядзіш на абліччы;дык вось скажы нам: як Табе здаецца? ці дазваляецца даваць падатак кесару, ці не?Але Ісус, убачыўшы зламыснасьць іхнюю, сказаў: што спакушаеце Мяне, крывадушнікі?пакажэце Мне манету, якою плаціцца падатак. Яны прынесьлі Яму дынар.І кажа ім: чыя гэта выява і надпіс?І кажуць Яму: кесаравы. Тады кажа ім: дык аддавайце кесарава кесару, а Божае Богу.Пачуўшы гэта, яны зьдзівіліся і пакінуўшы Яго, пайшлі.У той дзень падступіліся да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрэсеньня, і спыталіся ў Яго:Настаўнік! Майсей сказаў: «калі хто памрэ, ня маючы дзяцей, хай возьме брат ягоны жонку ягоную і адродзіць семя брату свайму».Было ў нас сем братоў: першы, ажаніўшыся, памёр і, ня маючы дзяцей, пакінуў жонку сваю брату свайму;гэтак сама і другі, і трэйці, нават да сёмага;а пасьля ўсіх памерла і жонка.Дык вось, ва ўваскрэсеньні, катораму зь сямёх будзе яна за жонку? бо ўсе мелі яе?Ісус сказаў ім у адказ: памыляецеся, ня ведаючы Пісаньняў, ні сілы Божай;бо ва ўваскрэсеньні ні жэняцца, ні выходзяць замуж, а жывуць, як анёлы Божыя на нябёсах.А пра ўваскрэсеньне мёртвых ці ня чыталі вы сказанага вам Богам:«Я Бог Абрагама, і Бог Ісаака, і Бог Якава»? Бог ня ёсьць Бог мёртвых, а жывых».І пачуўшы, люд зьдзіўляўся з вучэньня Ягонага.А фарысэі, пачуўшы, што Ён прывёў садукеяў у маўчаньне, сабраліся разам.І спытаўся адзін зь іх, законьнік, спакушаючы Яго і кажучы:Настаўнік! якая запаведзь найбольшая ў законе?Ісус жа сказаў яму: «палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім»;гэта найбольшая і першая запаведзь;а другая падобная да яе: «палюбі блізкага твайго, як самога сябе»;на гэтых дзьвюх запаведзях грунтуецца ўвесь закон і прарокі.Калі ж сабраліся фарысэі, спытаўся ў іх Ісус:што вы думаеце пра Хрыста? чый Ён сын? Кажуць Яму: Давідаў.Кажа ім: як жа Давід, з натхненьня, Госпадам Яго называе, калі кажа:«Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч ад Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх»?Дык вось, калі Давід называе Яго Госпадам, як жа Ён сын яму?І ніхто ня мог адказаць Яму ні слова; і не адважваўся ўжо ніхто з таго дня дапытвацца ў Яго.